НАСТУПНЫЯ МАТЧЫ АСНОВЫ І ДУБЛЯ — 22 ЛЮТАГА
Наступнай датай у календары кантрольных паядынкаў каманд "бела-сініх" стане серада, 22 лютага. У гэты дзень на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца два спарынгі.
Асноўны склад пазмагаецца з прысталічнай "Іслаччу". Пачатак а 15-й гадзіне. Аддалена назіраць за развіццём падзей можна дзякуючы жывому эфіру на афіцыйным клубным Youtube-канале.
Дублёры сустрэнуцца з дзяржынскім "Арсеналам" (Д2). Стартавы свісток прагучыць у 17.30.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны!