КІРЫЛ КОЎШ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА "СЛАВІІ"
19-гадовы абаронца ФК "Дынама-Мінск" Кірыл КОЎШ да сканчэння сезона-2023 будзе гуляць на правах арэнды за мазырскую "Славію".
Перспектыўны футбаліст далучыўся да "бела-сініх" летам 2021-га, перыядычна прыцягваўся да працы з асноўным складам, а за дублёраў у мінулым годзе правёў 19 паядынкаў, забіў 1 мяч.
Зычым Кірылу атрымаць паспяховы досвед выступленняў на найвышэйшым узроўні!
Нагадаем, што ў арэнду ў "Славію" таксама аддадзены 18-гадовы брамнік Арцём Каратай.