ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ГАДЗІНА ДЛЯ ДЫНАМАЎЦАЎ
Сёння ў залі для прэс-канферэнцый Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" адбылася інфармацыйная гадзіна для футбалістаў і трэнераў нашага клуба.
Пра выпадкі і наступствы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў, пра новае ў законе аб стаўках на спорт мужчынскую, жаночую каманду, дублёраў, старэйшых выхаванцаў Акадэміі, а таксама трэнерскі штаб праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па раследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік юстыцыі Яўген Папоў.
Інфармацыя была пададзена ў лаканічнай і даступнай форме: патлумачаны тонкія моманты, разабраны прыклады. Такі дыялог з экспертам абавязкова акажацца карысным як для футбалістаў, так і для трэнераў.