ДЫНАМАЎЦЫ НА "КУБКУ РАЗВІЦЦЯ": СТЫКАВЫЯ МАТЧЫ
У сталічным футбольным манежы завяршыўся XIX міжнародны "Кубак развіцця" — турнір сярод зборных, укамплектаваных гульцамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння.
Нагадаем, што спачатку супернікі высвятлялі адносіны ў межах папярэдніх груп. А ў заключны дзень адбыліся стыкавыя паядынкі, у якіх удзельнічалі шасцёра прадстаўнікоў мінскага "Дынама".
За 7-е месца
Беларусь U16 — Узбекістан U16 — 2:0
Кірыл БУЦЭВІЧ правёў увесь матч, Павел АПЯЦЁНАК быў заменены на 79-й хвіліне.
За 5-е месца
Беларусь U17 — Іран U17 — 0:2
Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА і Арцём САКАЛОЎСКІ адпрацавалі ад званка да званка, Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ быў заменены на 41-й хвіліне.
Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ з'явіўся на полі на 41-й хвіліне, Арцём БЕЛАВУС застаўся ў запасе.
Фота: vk.com/belarusff