ДЫНАМАЎЦЫ НА "КУБКУ РАЗВІЦЦЯ": ДЗЕНЬ ТРЭЦІ
 
								
							Падведзена рыса пад папярэднім этапам XIX міжнароднага "Кубка развіцця", у якім спаборнічаюць восем зборных, укамплектаваных хлопцамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння. Прыгадаем, што ўсе матчы турніра прымае сталічны футбольны манеж.
На жаль, гаспадары — сумарна з сям'ю прадстаўнікамі мінскага "Дынама" ў складах — выбылі з медальнай гонкі.
Група "А"
Беларусь U17 — Казахстан U17 — 0:1
Арцём САКАЛОЎСКІ адпрацаваў ад званка да званка, Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ і Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА былі заменены на 58-й хвіліне.
Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ з'явіўся на полі на 41-й, Арцём БЕЛАВУС — на 58-й.
| 
 | Г | В | Н | П | М | А | 
| Казахстан U17 | 3 | 3 | 0 | 0 | 5-0 | 9 | 
| Расія U16 | 3 | 2 | 0 | 1 | 6-2 | 6 | 
| Беларусь U17 | 3 | 1 | 0 | 2 | 3-3 | 3 | 
| Узбекістан U16 | 3 | 0 | 0 | 3 | 1-10 | 0 | 
Група "Б"
Беларусь U16 — Расія U17 — 0:2
Павел АПЯЦЁНАК быў заменены на 52-й хвіліне, Кірыл БУЦЭВІЧ застаўся ў запасе.
| 
 | Г | В | Н | П | М | А | 
| Расія U17 | 3 | 2 | 1 | 0 | 5-1 | 7 | 
| Таджыкістан U17 | 3 | 1 | 2 | 0 | 6-4 | 5 | 
| Іран U17 | 3 | 1 | 0 | 2 | 5-5 | 3 | 
| Беларусь U16 | 3 | 0 | 1 | 2 | 2-8 | 1 | 
11 лютага
За 7-е месца. Беларусь U16 — Узбекістан U16. Пачатак у 10.00.
За 5-е месца. Беларусь U17 — Іран U17. Пачатак у 12.20.
Фота: vk.com/belarusff
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								