"ДЫНАМА"-БДУФК СТАРТУЕ Ў МІЖНАРОДНЫМ ТУРНІРЫ
У сталіцы адбудзецца міжнародны турнір сярод жаночых каманд на прызы Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". У спісе тых, хто выйдзе на старт, ёсць "Дынама"-БДУФК, наймацнейшы клуб краіны апошніх гадоў.
Гэтыя спарынгі стануць для падначаленых Юрыя Малеева заключным этапам падрыхтоўкі да сезона-2023, адкрываць які належыць 12 сакавіка паядынкам з "Мінскам" за нацыянальны Суперкубак.
Усе матчы з удзелам нашых дзяўчат прыме паветраапорны манеж АБФФ па пр-це Пераможцаў.
28 лютага, аўторак
ДЫНАМА-БДУФК — Зорка-БДУ. Пачатак у 12.00.
2 сакавіка, чацвер
ВАР 5 Майстар-Сатурн (Егор’еўск, Расія) — ДЫНАМА-БДУФК. Пачатак у 12.00.
4 сакавіка, субота
ДЫНАМА-БДУФК — АБФФ. Пачатак у 14.30.