ДУБЛЁРЫ "БЕЛА-СІНІХ" ЗГУЛЯЛІ ЎНІЧЫЮ
Кантрольны матч
БЕЛАРУСЬ U17 — ДЫНАМА-МІНСК-ДУБЛЬ — 1:1 (1:0)
МІНСК. 1 лютага. Футбольны манеж. Пачатак у 13.30.
ДЫНАМА-МІНСК-ДУБЛЬ: Пятрашка, Казакоў, Яфіменка (Лукашэнка, 15), Дубатоўка, Бараноўскі, Дубовік (Макарэвіч, 61), Ніжнік (к), Шаўчэнка (Чарняўскі, 46), Арлоў (Лісоўскі, 61), Ісачэнка (Бандарэнка, 76), Бандарэнка (Шадзько, 61).
ГАЛЫ: 1:0 — (24). 1:1 — Шадзько (85, пас — Бандарэнка).
Адзначым, што ў складзе гаспадароў, якія рыхтуюцца да старту ў "Кубку развіцця", на поле выходзіў квартэт прадстаўнікоў "бела-сініх". Арцём Сакалоўскі і Арцём Васкабойнікаў згулялі першы тайм, Міхаіл Аляксандраў і Арцём Белавус — другі.