ЧЭМПІЯНАТ-2023 ПАЧЫНАЕМ ДОМА — СУПРАЦЬ "ІСЛАЧЫ"
У Мірскім замку завяршылася лічбавае лёсаванне календара чэмпіяната Беларусі-2023 па футболе ў найвышэйшай лізе. Адзначым, што ў гэтым розыгрышы галоўнага нацыянальнага спаборніцтва прымуць удзел 15 клубаў.
Стартавы для сябе афіцыйны матч у сезоне мінскае "Дынама" правядзе 17-19 сакавіка ў родных сценах — з прысталічнай "Іслаччу".
Потым айчынны элітны дывізіён возьме двухтыднёвую паўзу ў сувязі з паядынкамі зборных. А ў прамежку з 31 сакавіка да 2 красавіка "бела-сінія" на выездзе пазмагаюцца з мазырскай "Славіяй".