Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БРОНЗА НА ТУРНІРЫ "НАША БУДУЧЫНЯ"

20.02.2023

У сталічным футбольным манежы завяршыўся зімовы турнір "Наша будучыня" сярод гульцоў 2011 года нараджэння, у якім прынялі ўдзел 32 каманды з Беларусі і Расіі.

У лік лаўрэатаў прадстаўнічага старту прабіліся юныя мінскія дынамаўцы — узняліся на ніжнюю прыступку п’едыстала. Адзначым, што падначаленыя Сяргея Маслоўскага за крок да вырашальнай стадыі саступілі будучым трыумфатарам з санкт-пецярбургскага "Зеніта", а ў паядынку за бронзу адолелі равеснікаў з барысаўскага БАТЭ.

Узнагароду найлепшаму нападніку спаборніцтваў атрымаў Артур Касцюк.

Група F

ДЫНАМА-МІНСК: Алімп (Волагда, Расія) — 3:0; Акадэмія Ніжні Ноўгарад (Расія) — 1:1; Смена (Масква, Расія) — 0:0.

Вынік. 1. ДЫНАМА-МІНСК — 5. 2. Акадэмія Ніжні Ноўгарад — 5. 3. Смена — 5. 4. Алімп — 0.

1/8 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Віцебск — 0:0, па пенальці 4:3. 1/4 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Алмаз-Антэй (Санкт-Пецярбург, Расія) — 1:1, па пенальці 3:2. 1/2 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Зеніт (Санкт-Пецярбург, Расія) — 0:3.

За 3-е месца. ДЫНАМА-МІНСК — БАТЭ (Барысаў) — 2:0.

Наша заяўка: Міхаіл АРАХВО, Дзмітрый ЗАЯЦ, Дзмітрый ГРАБОЎСКІ, Уладзіслаў ЧАРНОБЫЛЬСКІ, Макар САЎЧЫЦ, Дарыуш ШЫНКЕВІЧ, Артур КАСЦЮК, Лаўр ЮШЫН, Павел ДАРУМ, Андрэй МАРОЗАЎ, Цімафей ДАВІДОВІЧ.

Віншуем хлопцаў і трэнерскі штаб!