БАРАНОЎСКІ ПРАВЯДЗЕ СЕЗОН У "БАРАНАВІЧАХ"
 
								
							20-гадовы абаронца мінскага "Дынама" Цімафей БАРАНОЎСКІ да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды ў "Баранавічах" (Д2).
Выхаванец Акадэміі "бела-сініх" дэбютаваў за дублёраў яшчэ ў 2019-м, а ў мінулым уваходзіў у асноўную абойму каманды Дзмітрыя Лянцэвіча (28 матчаў, 3 галы).
Зычым Цімафею атрымаць важны досвед выступленняў на дарослым узроўні, каб у далейшым зрабіць значны крок наперад у кар'еры!
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								