АСНОВА ТРЫМАЕ КУРС НА СЯМАШКА, ДУБЛЁРЫ — У ПІНСК
Наступныя спарынгі каманды "бела-сініх" правядуць у суботу, 25 лютага.
Асноўны склад упершыню ў гэтым годзе згуляе не на "Дынама-Юні" — належыць адправіцца на стадыён РЦАР БДУ па вул. Сямашка, 13, дзе адбудзецца кантрольны паядынак з "Энергетыкам"-БДУ. Пачатак а 12-й гадзіне. Жывы эфір — традыцыйна на клубным Youtube-канале.
Нагадаем, што падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі сустракаліся са "студэнтамі" чатыры тыдні таму — і тады ў родных сценах узялі верх з лікам 3:0.
Дублёраў чакае далёкі выезд — у Пінск, у госці да мясцовай "Хвалі" (Д2). Стартавы свісток у матчы, які прыме манеж Акадэміі футбола па вул. Сонечнай, 61, прагучыць у 15.00.