АСНОЎНЫ СКЛАД — НА "ЮНІ", "ДЫНАМА"-БДУФК — У МАГІЛЁВЕ
У суботу, 18 лютага, каманды "бела-сініх" згуляюць чарговыя кантрольныя матчы ў межах падрыхтоўкі да сезона-2023.
Два спарынгі адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
У 13.00 асноўны склад пачне паядынак са "Слуцкам". Жывы эфір — традыцыйна на клубным Youtube-канале.
У 15.30 на поле выйдуць дублёры — у суперніках "Макслайн", які ў мінулым годзе выступаў у другім па значнасці дывізіёне чэмпіяната Беларусі.
А вось "Дынама"-БДУФК адправіцца ў госці да магілёўскага "Дняпра". Сустрэчу прыме мясцовы футбольны манеж (вул. Якубоўскага, 15А) — стартавы свісток прагучыць у 13.30.