АЛЯКСАНДР ПАЗНЯК — У АРЭНДЗЕ Ў "КУБАНІ"
 
								
							Абаронца ФК "Дынама-Мінск" Аляксандр ПАЗНЯК аддадзены ў арэнду краснадарскай "Кубані", якая выступае ў Футбольнай нацыянальнай лізе, другім па значнасці дывізіёне чэмпіяната Расіі-2022/23.
28-гадовы гулец пастараецца дапамагчы сваёй новай камандзе пазбегнуць вылету, а пасля сканчэння сезона ў ФНЛ вернецца ў склад "бела-сініх".
Нагадаем, што Пазняк папоўніў дынамаўскія шэрагі ў сярэдзіне студзеня — і прыняў удзел ў трох перадсезонных матчах.

 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								