АЛЕГ ЕЎДАКІМАЎ — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Кантракт з нашым клубам падпісаў вопытны паўабаронца Алег ЕЎДАКІМАЎ.
Навабранец "бела-сініх" нарадзіўся 25 лютага 1994 года ў сталіцы Беларусі. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Аляксандр Іванавіч Струк), за асноўны склад якога дэбютаваў 7 ліпеня 2013-га — у чэмпіянатным супрацьстаянні з гарадзенскім "Нёманам".
Увогуле згуляў за "гараджан" 222 афіцыйных паядынкі, забіў 16 мячоў.
Еўдакімаў двойчы адлучаўся з роднай каманды — у "Нёман" (2019; 28 сустрэч, 1 гол) і казахстанскі "Туран" (другая палова 2022-га; 11/1).
Мае ў прафайле два матчы за нацыянальную зборную краіны.
Алег, ласкава вітаем у дынамаўскай сям'і!