28 ЛЮТАГА — ГУЛЬНЯ З "НАФТАНАМ"
Зімнюю частку перадсезоннай спарынг-праграмы асноўны склад "бела-сініх" закрые на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — у аўторак, 28 лютага, супрацьстаяннем з наваполацкім "Нафтанам". Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Уваход на трыбуны — вольны. У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей можна дзякуючы трансляцыі на клубным Youtube-канале.
Адзначым, што гэта ўжо дзявяты кантрольны паядынак падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі ў межах падрыхтоўкі да чэмпіяната краіны-2023. На гэты момант "бела-сінія" святкавалі пяць перамог, двойчы згулялі ўнічыю і зазналі адну паразу пры рознасці забітых і прапушчаных мячоў 24-13.