Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ЖОДЗІНА-ПАЎДНЁВАЕ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

Мінскае "Дынама" рыхтуецца стартаваць у Кубку краіны-2023/24. Супернічаць у межах 1/16 фінала належыць з "Жодзіна-Паўднёвым", прадстаўніком другога па значнасці дывізіёна. Сустрэча адбудзецца ў сераду, 28 чэрвеня, у Жодзіна, на стадыёне "Тарпеда" (вул. Дзеравянка, 5). Стартавы свісток прагучыць у 20.00.

КВІТКІ

Уваход на гульню — вольны.

Для гасцявых заўзятараў выдзелены сектары 11 і 12 Усходняй трыбуны.

НАДВОР’Е

Заўтра ўвечары ў горадзе БелАЗаў будзе малавоблачна, матчымы дождж — пры тэмпературы +14+16 градусаў.

ФОРМА

Нашы хлопцы выйдуць на поле ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Паядынак абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, памочнікі — Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Дзмітрый Загарэльскі (Орша). Чацвёрты суддзя — Іван Пугачоў (Смалявічы).

Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі (Мінск).

Дэлегат АБФФ — Ілона Ткач (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Супрацьстаянне запланавана да паказу ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5". Замежным гледачам прапануецца сачыць за развіццём падзей праз Youtube-канал АБФФ.