З МІЖНАРОДНЫМ ДНЁМ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ!
Сёння, 1 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе футбалістаў, якія займаюцца ў Акадэміі, усіх сваіх юных заўзятараў і зычыць здароўя, мэтанакіраванасці, рэалізацыі самых запаветных мараў!
Напярэдадні прэс-служба нашага клуба выканала жаданне аднаго з маленькіх "бела-сініх", які наведаў трэніроўку дублёраў і дэбютаваў у новай, вельмі незвычайнай ролі.
Якой? Глядзіце ў відэа.