ВЫКЛІК У ЮНАЦКУЮ ЗБОРНУЮ
Зборную Беларусі, сфармаваную з футбалістаў не старэйшых за 2005 год нараджэння, у хуткім часе чакаюць міжнародныя кантрольныя паядынкі ў Азербайджане.
Падначаленыя Міхаіла Мархеля пазмагаюцца з равеснікамі з Грузіі (18 чэрвеня) і Азербайджана (20-га).
У гэтых спарынгах трэнерскі штаб разлічвае на квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама". У абойме — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ, абаронцы Мацвей ДУБАТОЎКА і Захар ХОЛАДАЎ, хаўбек Уладзіслаў КРОЛІК.