ВЫКЛІК ДЛЯ ДУШАНА БАКІЧА
Нацыянальную зборную Чарнагорыі ў першым летнім месяцы чакаюць два дамашніх супрацьстаянні: у суботу, 17 чэрвеня, — з венграмі ў межах адборачнай кампаніі EURO’2024 і ў аўторак, 20-га, — кантрольнае з чэхамі.
У ліку тых, хто атрымаў выклікі для падрыхтоўкі да гульняў, ёсць і 24-гадовы форвард мінскага "Дынама" Душан БАКІЧ.
Зараз становішча каманд у групе G выглядае так: 1. Сербія — 6 (пасля 2 матчаў). 2. Венгрыя — 3 (1). 3. Чарнагорыя — 3 (2). 4. Літва — 0 (1). 5. Балгарыя — 0 (2).
Адзначым, што на гэты момант на рахунку Бакіча — 2 паядынкі ў форме галоўнай зборнай роднай краіны.