ВЯДОМЫ СУПЕРНІКІ "ДЫНАМА"-БДУФК ПА ЛІЗЕ ЧЭМПІЁНАЎ
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завяршылася лёсаванне 1-га раўнда жаночай Лігі чэмпіёнаў-2023/24.
Адзначым, што паядынкі гэтай стадыі адбудуцца ў верасні.
Найлепшы клуб Беларусі апошніх гадоў — "Дынама"-БДУФК, які знаходзіўся ў ліку сеяных, трапіў у падгрупу 10.
Спачатку падначаленыя Юрыя Малеева згуляюць з малдаўскай "Агарыстай". А ў выпадку пераадолення бар’ера пазмагаюцца з прадстаўніком Нідэрландаў "Аяксам" з Амстэрдама.