ВІДЭААТМАСФЕРА ДЫНАМАЎСКАГА ДЭРБІ
Прапануем заўзятарам зноў акунуцца ў яскравы запамінальны антураж пятнічнага паядынку найвышэйшай лігі паміж мінскім і брэсцкім "Дынама". Нагадаем, што падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ў той вечар аказаліся мацнейшымі — 4:1.
Перадматчавыя актыўнасці на стадыёне, узнагароджанне каманды U18, якая перамагла ў юнацкім першынстве краіны-2022/23, каментар Рамана Бегунова па выніках гульні — усё гэта ў нашым атмасферным відэа.
Прыемнага прагляду!