У НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ ВЫКЛІКАНЫ КВАРТЭТ ДЫНАМАЎЦАЎ
Галоўная каманда нашай краіны адкрыла трэнінг-кэмп у Мінску. У плане — падрыхтоўка да гульняў кваліфікацыі EURO’2024 з супернікамі з Ізраіля (пятніца, 16 чэрвеня) і Косава (панядзелак, 19-га).
Адзначым, што абодва паядынкі — фармальна дамашнія для падначаленых Георгія Кандрацьева — адбудуцца на стадыёне "Ферэнц Суса" ў венгерскім Будапешце.
У канчатковую заявку зборнай уключана чацвёра "бела-сініх": брамнік Дзяніс ШПАКОЎСКІ, для якога гэта першы такі выклік у кар’еры, абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, хаўбек Арцём БЫКАЎ і форвард Уладзіслаў МАРОЗАЎ.
Зараз лідарамі ў групе I з’яўляюцца швейцарцы і румыны — па 6 ачкоў. Потым ідуць касавары — 2, андорцы, ізраільцяне — па 1 і беларусы — 0.