У КУБКУ-2023/24 СТАРТУЕМ МАТЧАМ З ЖОДЗІНЦАМІ
Адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Кубку Беларусі-2023/24. Менавіта з гэтай стадыі ў барацьбу за трафей уступаюць прадстаўнікі элітнага дывізіёна.
Мінскім дынамаўцам належыць у гасцях праэкзаменаваць першалігавае "Жодзіна-Паўднёвае". Папярэднія даты паядынку — 27 ці 28 чэрвеня.
Адзначым, что супернік "бела-сініх" раней пераадолеў бар’ер у выглядзе гомельскага "Лесхоза" (2:1 у дадатковы час).
Астатнія пары 1/16 фіналу:
Маладзечна-2018 (Д2) — Мінск
Віцебск (Д2) — Энергетык-БДУ (Мінск)
Асіповічы (Д2) — Гомель
Бумпрам (Гомель, Д2) — Дынама-Брэст
Астравец (Д2) — Смаргонь
Макслайн (Віцебск, Д2) — Іслач (Мінскі р-н)
Ліда (Д2) — Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Ніва (Далбізна, Д2) — Нафтан (Наваполацк)
Міёры (Д3) — БАТЭ (Барысаў)
Баранавічы (Д2) — Нёман (Гродна)
Слонім-2017 (Д2) — Славія (Мазыр)
Івацэвічы (Д3) — Шахцёр (Салігорск)
Хваля (Пінск, Д2) — Слуцк
Лакаматыў (Гомель, Д2) — Арсенал (Дзяржынск, Д2)
Днепр (Магілёў, Д2) — Белшына (Бабруйск)