У ЧАКАННІ ЛЁСАВАННЯ ЖАНОЧАЙ ЛІГІ ЧЭМПІЁНАЎ
У пятніцу, 30 чэрвеня, у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбудзецца лёсаванне стартавага этапа жаночай Лігі чэмпіёнаў-2023/24.
Сярод удзельнікаў спаборніцтваў — у карзіне сеяных — ёсць і мінскае "Дынама"-БДУФК, якое цягам трох папярэдніх сезонаў заваёўвала галоўны нацыянальны тытул.
Нашы дзяўчаты рушаць па так званаму "чэмпіёнскаму" шляху, дзе ў межах 1-га кваліфіцыйнага раўнда 41 каманду падзеляць на падгрупы (8 па 4 і 3 па 3).
Выступленне ў міні-турніры чакае падначаленых Юрыя Малеева ў пачатку верасня.