ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная Беларусі, укамплектаваная гульцамі не старэйшымі за 2002 год нараджэння, у хуткім часе правядзе два паядынкі. У чацвер, 15 чэрвеня, — кантрольны з равеснікамі з Расіі (Барысаў, гарадскі стадыён, 17.00), а потым працягне барацьбу ў адборачным турніры моладзевага чэмпіянату Еўропы-2025 выязной сустрэчай з андорцамі — у аўторак, 20-га.
Падрыхтоўку да гэтых супрацьстаянняў пачнуць прадстаўнікі мінскага "Дынама" — брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ, паўабаронцы Мікіта ДЗЕМЧАНКА і Андрэй РЫЛАЧ.
Зараз становішча каманд у групе G выглядае так: 1. БЕЛАРУСЬ — 2 (пасля 2 матчаў). 2. Грэцыя — 1 (1). 3. Андора — 1 (1). 4-6. Партугалія, Фарэры, Харватыя — па 0 (0).