Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"СМАРГОНЬ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

23.06.2023

У нядзелю, 25 чэрвеня, дынамаўцаў Мінска чакае супрацьстаянне 13-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне — выязное са "Смаргонню". Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Юнацтва" (вул. Пятра Балыша, 9). Стартавы свісток прагучыць у 19.00.

КВІТКІ

Кошт складзе 3 з паловай рублі — набыць можна на Ticketpro ці ў дзень паядынку на самой арэне з 17.00.

Для заўзятараў нашай каманды выдзелены сектар 6.

Прапануем адправіцца на гульню арганізавана, на аўтобусе — свабодныя месцы пакуль ёсць.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў райцэнтры Гарадзенскай вобласці будзе малавоблачна. Слупок тэрмометра ўсталюецца ля адзнакі +22+24 градусы.

ФОРМА

Хлопцы Вадзіма Скрыпчанкі выйдуць на поле ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з мінчанінам Дзмітрыем Дзмітрыевым, асістэнтамі якога стануць Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Вадзім Лянкоўскі (Мінск).

Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).

Дэлегат АБФФ — Ігар Белоў (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Убачыць усё самае цікавае дазволіць жывы эфір на тэлеканале "ЯСНАе TV" і сайце abff.by (з інтэршумам). Замежным гледачам прапануем назіраць за развіццём падзей на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя каманды вызначаць мацнейшага ў Смаргоні, на стадыёне ДЮСШ (вул. Ветэранаў, 9). Пачатак а 12-й гадзіне.