РЫХТУЕМСЯ ДА ГУЛЬНІ З БРЭСЦКІМІ АДНАКЛУБНІКАМІ
Напярэдадні наступнага паядынку "бела-сініх" у чэмпіянаце Беларусі-2023 здымачная група #ДынамаТВ прыехала на базу ў Стайках.
Увазе заўзятараў — яскравыя кадры з трэніроўкі.
Нагадаем, што нашы хлопцы сустрэнуцца з брэсцкімі аднаклубнікамі ў пятніцу, 9 чэрвеня. Стартавы свісток на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прагучыць у 20.00.