РАМАН БЕГУНОЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ДЫНАМА-БРЭСТ"
Партнёр нашага клуба — Маладзечненскі мясакамбінат працягвае ўзнагароджваць найлепшага гульца ў складзе "бела-сініх" па выніках кожнага дамашняга паядынку.
Пасля дынамаўскага дэрбі аб’ёмісты мясны бокс атрымаў абаронца Раман БЕГУНОЎ, які на 82-й хвіліне адзначыўся класным голам, з блізкай адлегласці замкнуўшы падачу са "стандарта".
Нагадаем, што нашы хлопцы з лікам 4:1 узялі верх над брэсцкімі аднаклубнікамі ў матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў элітным дывізіёне.