ПЯЦЬ МАГЧЫМЫХ СУПЕРНІКАЎ ДЛЯ "ДЫНАМА"
У аўторак, 20 чэрвеня, адбудзецца лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24, дзе стартуе і мінскае "Дынама".
Размеркаванне ўдзельнікаў стадыі па дадатковых падгрупах скараціла колькасць магчымых супернікаў "бела-сініх" да пяці:
Тырана (Албанія)
Жалезнічар (Сараева, Боснія і Герцагавіна)
Зімбру (Кішынёў, Малдова)
Біркіркара (Мальта)
Арсенал (Тыват, Чарнагорыя)
Працэдура пачнецца ў 16.00 па беларускім часе і будзе дасяжнай для прагляду на сайце УЕФА.
Фота: uefa.com