ПАЗМАГАЕМСЯ З БАСНІЙСКІМ "ЖАЛЕЗНІЧАРАМ"
Адбылося лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24, удзельнікам якога з’яўляецца мінскае "Дынама".
Нагадаем, што "бела-сінія" знаходзіліся ў ліку сеяных каманд — і, у суадноснасці з папярэднім размеркаваннем па падгрупах, маглі сустрэцца з адным з пяці супернікаў.
Падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі належыць змагацца з "Жалезнічарам" з Босніі і Герцагавіны. Гаспадаром першага паядынку — у чацвер, 13 ліпеня — стане клуб з Сараева. Гульня ў адказ пройдзе роўна праз тыдзень.
Заўтра вызначацца пары 2-га кваліфікацыйнага раўнда.