"НАША ЗАДАЧА — ПРЫВІЦЬ ЛЮБОЎ ДА ФУТБОЛА"
Прадстаўнікі мінскага "Дынама" сталі гасцямі шоў "Добрай раніцы, Беларусь", якое выходзіць у эфір на тэлеканале "Беларусь 1".
У праграме, прысвечанай Сусветнаму дню дзіцячага футбола, які адзначаецца 19 чэрвеня, трэнеры нашай Акадэміі Арцём ЧАЛЯДЗІНСКІ і Станіслаў ШЫРАЕЎ расказалі пра асаблівасці сваёй працы, абмеркавалі шэраг іншых актуальных тэм. Актыўнымі ўдзельнікамі размовы сталі і юныя "бела-сінія" Цімафей МІКША і Ян КУЛЕШ.
Прыемнага прагляду!