МОЖАМ СУСТРЭЦЦА З "НЕФТЧЫ"
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завершана лёсаванне 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24.
Аб сваім магчымым суперніку даведаліся і мінскія дынамаўцы.
У выпадку пераадолення стартавага бар’ера ў выглядзе баснійскага "Жалезнічара" каманда Вадзіма Скрыпчанкі сустрэнецца з баснійскім "Нефтчы". Прычым спачатку правядзе ўмоўна дамашні матч.
Гульнявыя дні — 27 ліпеня і 3 жніўня.