МІНСКАМУ "ДЫНАМА" — 96 ГАДОЎ
18 чэрвеня 1927-га мінскія дынамаўцы правялі першы дакументальна пацверджаны матч — менавіта адтуль прынята адлічваць біяграфію клуба, які сёння, такім чынам, святкуе сваё 96-годдзе.
У мінулым — вялікі шлях, напісаная многімі пакаленнямі гісторыя, якую важна ведаць і шанаваць. У савецкі перыяд "бела-сінія" прадстаўлялі родную рэспубліку на саюзнай арэне і заслужана заваявалі рэпутацыю суперніка няпростага, непадатлівага, нязломнага. Золата-1982, бронза-1954, - 63, -83, два фіналы Кубку краіны — яскравых старонак хапала, як і цудоўных гульцоў і трэнераў, чые прозвішчы назаўсёды застануцца ў дынамаўскім летапісе. У сувярэнную беларускую эпоху каманды імкнулася рашаць толькі максімальныя задачы і давала нямала нагод для гордасці.
Віншуем са святочнай датай усіх, кто так ці інакш асацыюе сябе з "Дынама" — ветэранаў, заўзятараў, цяперашніх футбалістаў і супрацоўнікаў клуба.
Агульнымі намаганнямі, флюідамі, верай мы абавязкова працягнем рабіць крок за крокам — дзеля поспехаў і дабрабыту роднага клуба.
С днём нараджэння, "Дынама"!