КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "ДЫНАМА-БРЭСТ"
У пятніцу, 9 чэрвеня, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" (вул. Кірава, 8/6) прыме бітву аднаклубнікаў: Мінск супраць Брэста — гэта заўсёды вельмі напружана, ярка і эмацыйна. Стартавы свісток у паядынку 12-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023 прагучыць у 20.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны — за такой гульнёй трэба сачыць ужывую!
Квіткі коштам 5-30 рублёў можна купіць:
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне
- у клубнай краме на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; працуе штодня з 11.00 да 20.00)
У дзень матчу квіткі даступны для набыцця ў касах ля гістарычнай аркі арэны — з 15.30 да 21.00.
Для прыхільнікаў брэсцкага "Дынама" выдзелены сектары B12 і В13.
Ільготы даюцца:
- дзецям да 5 гадоў — бясплатна (без права займання месца)
- дзецям ад 6 да 18 гадоў, студэнтам — 50% пры прад'яўленні дакумента
- пенсіянерам, інвалідам 2-й групы — 50% пры прад'яўленні дакумента
- ветэранам ВАВ, ліквідатарам ЧАЭС, інвалідам 1-й групы, воінам-інтэрнацыяналістам — бясплатна пры прад'яўленні дакумента.