КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "БЕЛШЫНА"
Наступны паядынак у межах айчыннага элітнага дывізіёна-2023 "бела-сінія" правядуць у суботу, 1 ліпеня, калі прымуць бабруйскую "Белшыну" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6). Пачатак у 18.30.
Запрашаем заўзятараў прыйсці на трыбуны і аказаць максімальную падтрымку любімай камандзе!
Квіткі коштам 5-30 рублёў дасяжны для набыцця:
- праз Ticketpro
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; адчынены штодня з 11.00 да 20.00)
У дзень гульні квіткі можна купіць у касах ля гістарычнай аркі арэны — з 14.30 да 19.30.
Для прыхільнікаў "Белшыны" выдзелены сектары В12 і В13.
Ільготы даюцца:
- дзецям да 5 гадоў — бясплатна (без права займання месца)
- дзецям ад 6 да 18 гадоў, студэнтам — 50% пры прад'яўленні дакумента
- пенсіянерам, інвалідам 2-й групы — 50% пры прад'яўленні дакумента
- ветэранам ВАВ, ліквідатарам ЧАЭС, інвалідам 1-й групы, воінам-інтэрнацыяналістам — бясплатна пры прад'яўленні дакумента.