КВАРТЭТ "БЕЛА-СІНІХ" — У ФОРМЕ ЮНІЁРСКАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная Беларусі, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2005 год нараджэння, адправілася ў Азербайджан на дзве кантрольныя сустрэчы.
Добрую гульнявую практыку атрымалі прадстаўнікі мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ, абаронцы Мацвей ДУБАТОЎКА і Захар ХОЛАДАЎ, а таксама хаўбек Уладзіслаў КРОЛІК.
18.6. БЕЛАРУСЬ U19 — ГРУЗІЯ U19 — 2:0 (ШЫМАКОВІЧ і ДУБАТОЎКА адпрацавалі ад званка да званка, ХОЛАДАВА замянілі на 70-й хвіліне, КРОЛІК выйшаў на поле на 53-й)
20.6. АЗЕРБАЙДЖАН U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 1:1 (ДУБАТОЎКА правёў увесь матч, КРОЛІК быў заменены на 80-й хвіліне, ХОЛАДАВА ўзнялі з лаўкі запасных на 76-й)
Гэтыя паядынкі сталі для падначаленых Міхаіла Мархеля этапам падрыхтоўкі да адборачнага турніру EURO’2024 (U19). У межах групы 8 нашы суайчыннікі ў лістападзе пазмагаюцца з апанентамі з Турцыі (гаспадары квартэту), Грэцыі і Літвы.