ДЗЯНІС ШПАКОЎСКІ — WINLINE-ГУЛЕЦ "ДЫНАМА" Ў МАІ
Фінішавала галасаванне з нагоды выяўлення найлепшага гульца "бела-сініх" па выніках заключнага вясенняга месяца.
Пераможцам аказаўся галкіпер Дзяніс ШПАКОЎСКІ, якому тытульны партнёр нашага клуба — кампанія Winline — уручыць спецыяльны прыз.
Адзначым, што ў маі 22-гадовы футбаліст адпрацаваў чатыры чэмпіянатныя паядынкі (прапусціў адзін мяч) — і запісаў на асабісты рахунак "сухую" серыю працягласцю ў 386 хвілін.
Увогуле ж у апытанцы, арганізаванай у афіцыйнай групе ФК "Дынама-Мінск" у сацыяльнай сетцы "УКантакце", прынялі ўдзел 392 чалавекі. Месцы размеркаваліся наступным чынам: 1. Дзяніс Шпакоўскі — 153 (39,03%). 2. Андрэй Рылач — 83 (21,17%). 3. Уладзіслаў Марозаў — 78 (19,9%). 4. Павел Сядзько — 64 (16,33%). 5. Душан Бакіч — 14 (3,57%).