ДЮСШ-ПАЛЕСДУ — "ДЫНАМА"-БДУФК: 18 ЧЭРВЕНЯ Ў 16.00
Наступную гульню жаночага чэмпіянату краіны-2023 "Дынама"-БДУФК правядзе ў нядзелю, 18 чэрвеня, — у Пінску, дзе праэкзаменуе мясцовую ДЮСШ-ПалесДУ. Стартавы свісток на стадыёне "Хваля" (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 48) прагучыць у 16.00.
Нашы дзяўчаты выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у зялёным).
Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў на чале з Аляксандрам Калачынскім, асістэнтамі якога стануць Антон Марус (абодва — Магілёў) і Алеся Гутнік (Брэст). Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Куневіч (Пінск). Інспектар матчу — Канстанцін Дайлід (Брэст).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.