Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЫНАМАЎСКІЯ ДУБЛЁРЫ — З 10-Й ЗАПАР ПЕРАМОГАЙ

07.06.2023

Першынство дублёраў-2023

Перанесены матч 1-га тура

ДЫНАМА-МІНСК-д — ІСЛАЧ-д (МІНСКІ Р-Н) — 5:1 (1:0)
МІНСК. 7 чэрвеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 13.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Залескі (Мінск), В.Былінскі, Д.Флора (абодва — Барысаў).
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шымаковіч, Апяцёнак, Дубатоўка, Лузан, Холадаў (Дубовік, 73), Ніжнік (к), Кролік (Краўчанка, 46), Сакалоўскі, Хавалка (Казакоў, 86), Давыскіба (Будзько, 62), Арлоў (Туравец, 75).
Запасны: Сіненка, Аляксандраў.
ІСЛАЧ-д: Дзіва, Філанец (Скрыпнік, 75), Жукоўскі (Давідович, 46), Адашкевіч (к) (Гусейналіеў, 68), Наумчык, Гіжэўскі (Пікуза, 83), Шакіраў (Трушынскі, 78), Варановіч, Далідовіч, Шамрын (Багданчык, 83), Саматой.
Запасны: Зыгмантовіч.
ГАЛЫ: 1:0 — Далідовіч (30, у свае вароты, пас — Арлоў). 1:1 — Гіжэўскі (58, з пенальці). 2:1 — Арлоў (60, пас — Давыскіба). 3:1 — Апяцёнак (64, пас — Сакалоўскі). 4:1 — Холадаў (71, пас — Хавалка). 5:1 — Краўчанка (94+, пас — Апяцёнак).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Холадаў (18), Кролік (27), Жукоўскі (43), Дубатоўка (57).