ДЫНАМАЎЦЫ Ў СКЛАДЗЕ МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі 2002 года нараджэння, згуляла выязны паядынак з равеснікамі з Андоры ў межах адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2025 (U21). Фінальны свісток зафіксаваў нічыю — 1:1.
Трэнерскі штаб Сяргея Ясінскага ўключыў у стартавы склад кожнага з трох выкліканых футбалістаў мінскага "Дынама". Брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ і хаўбек Андрэй РЫЛАЧ, які традыцыйна выконваў капітанскія функцыі, правялі ўвесь матч. Цэнтральнага паўабаронцу Мікіту ДЗЕМЧАНКУ замянілі на 60-й хвіліне.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Андора |
3 |
0 |
3 |
0 |
3-3 |
3 |
БЕЛАРУСЬ |
3 |
0 |
3 |
0 |
2-2 |
3 |
Фарэры |
1 |
0 |
1 |
0 |
2-2 |
1 |
Грэцыя |
1 |
0 |
1 |
0 |
1-1 |
1 |
Партугалія |
0 |
0 |
0 |
0 |
0-0 |
0 |
Харватыя |
0 |
0 |
0 |
0 |
0-0 |
0 |
Наступныя афіцыйныя сустрэчы чакаюць моладзевую зборную ў верасні — з фарэрцамі (7-га) і партугальцамі (12-га).
Фота: vk.com/belarusff