ДЫНАМАЎЦЫ ДАПАМАГЛІ МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
На барысаўскім гарадскім стадыёне адбыўся міжнародны кантрольны паядынак, у якім зборная Беларусі (U21) сустракалася з супернікамі з Расіі (гульцы 2004-05 гадоў нараджэння). У выніку гаспадары ўпэўнена ўзялі верх — 5:1.
Унёсак у дасягненне станоўчага выніку зрабілі і тры прадстаўнікі мінскага "Дынама". Брамнік Фёдар ЛАПАВУХАЎ адпрацаваў ад званка да званка, паўабаронца Мікіта ДЗЕМЧАНКА быў заменены на 62-й хвіліне, яшчэ адзін хаўбек Андрэй РЫЛАЧ, які вывеў партнёраў на поле з капітанскай павязкай на рукаве, — на 76-й.
У аўторак, 20 чэрвеня, падначаленых Сяргея Ясінскага чакае выязны матч з андорцамі ў межах адборачнага турніра моладзевага чэмпіянату Еўропы-2025.
Фота: rfs.ru