Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ДЫНАМА-МІНСК" — "ДЫНАМА-БРЭСТ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

07.06.2023

У пятніцу, 9 чэрвеня, мінскія дынамаўцы прымуць аднаклубнікаў з Брэста ў межах 12-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023. Супернікі пазмагаюцца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6). Стартавы свісток прагучыць у 20.00.

УВАЗЕ ЎЛАДАЛЬНІКАЎ АБАНЕМЕНТАЎ НА ТРЫБУНУ С! Прагляд гульні адтуль будзе немагчымы — просім займаць любыя вольныя месцы.

КВІТКІ

Квіткі коштам 5-10 (на трыбуны) і 30 рублёў (у VIP-ложу) даступны для набыцця:

- на Ticketpro

- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй рэспубліцы

- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; кожны дзень з 11.00 да 20.00)

У дзень паядынку — у касах ля гістарычнай аркі арэны (з 15.30 да 21.00).

Для прыхільнікаў брэсцкага "Дынама" выдзелены сектары B12 і В13.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе воблачна, магчымы невялікі дождж. Слупок тэрмометра ўсталюецца ў адзнакі +21+23 градусы.

ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ

Уваход на стадыён праз гістарычную арку па вул. Кірава адкрыецца ў 19.00.

ФОРМА

Нашы хлопцы выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнтамі якога стануць Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты суддзя — Канстантін Такарскі (Мазыр).

Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).

Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5". З-за межаў краіны назіраць за развіццём падзей можна на Youtube-канале АБФФ.

ДУБЛЁРЫ

Рэзервовыя склады сустрэнуцца ў суботу, 10 чэрвеня, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалеская, 4А). Пачатак у 14.30.