"ДЫНАМА-МІНСК" — "БЕЛШЫНА": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 1 ліпеня, войска Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаецца з бабруйскай "Белшынай" у межах 14-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023. Супернікі высвятляць адносіны на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6). Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
КВІТКІ
Квіткі коштам 5-10 (на трыбуны) і 30 рублёў (у VIP-ложу) можна купіць:
- праз Ticketpro
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24, кожны дзень з 11.00 да 20.00)
У дзень паядынку набывайце квіткі ў касах ля гістарычнай аркі арэны — з 14.30 да 19.30.
Для прыхільнікаў "Белшыны" выдзелены сектары В12 і В13.
НАДВОР’Е
Заўтра ўвечары ў сталіцы будзе малавоблачна, ападкаў не чакаецца. Слупок тэрмометра прагрэецца да +20+22 градусаў.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Плануецца, што будуць адчынены абодва ўваходы на стадыён з боку вул. Кірава — з 17.30.
ФОРМА
Гаспадары згуляюць у сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Супрацьстаянне абслужыць брыгада арбітраў з Гомеля на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар і Андрэй Гецікавы. Чацвёрты суддзя — Міхаіл Тхагалегаў (Брэст).
Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (Мінск).
Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Касянок (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Жывое ўключэнне са стадыёна забяспечыць тэлеканал "Беларусь 5". З-за межаў рэспублікі сачыць за развіццём падзей дазволіць "карцінка" на Youtube-канале АБФФ.
ДУБЛЁРЫ
Рэзервовыя склады паспрачаюцца за ачкі ў нядзелю, 2 ліпеня, на "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 13-й гадзіне.
Сустрэчу пакажа наш Youtube-канал.