"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДНЕПР": 28 ЧЭРВЕНЯ Ў 19.30
У сераду, 28 чэрвеня, на стадыёне "Дынама" па вул. Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак 1/2 фінала жаночага Кубка краіны-2023 — "Дынама"-БДУФК згуляе з магілёўскім "Дняпром". Стартавы свісток прагучыць у 19.30.
Нагадаем, што нядаўна гэтыя суперніцы змагаліся ў межах чэмпіянату. Каманда Юрыя Малеева святкавала перамогу — 12:0.
Нашы дзяўчаты прымераць бірузовыя трусы і сінія майкі (брамнік — цалкам у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Жодзіна на чале з Паўлам Каранцом, асістэнтамі якога стануць Віктар Фамін з Уладзімірам Русаком. Чацвёрты суддзя — Ігар Абрамаў (Мінск). Інспектар матчу — Віктар Зажэўскі (Наваполацк). Дэлегат АБФФ — Наталля Вараб’ёва (Мінск).
Супрацьстаянне пакажа Youtube-канал WF Belarus.