"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДНЕПР": 23 ЧЭРВЕНЯ Ў 17.00
У пятніцу, 23 чэрвеня, "Дынама"-БДУФК у межах 15-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2023 ў родных сценах пазмагаецца з магілёўскім "Дняпром". Сустрэчу прыме стадыён "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Пачатак а 17-й гадзіне.
Нашы дзяўчаты згуляюць у бірузовых майках і сініх трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Прызначэнне на паядынак атрымала брыгада арбітраў на чале з Вольгай Блоцкай (Маладзечна), асістэнтамі якой стануць Аляксандр Апет (Барысаў) і Андрэй Муха. Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Шэўчык (абодва — Мінск). Інспектар матчу — Сяргей Цынкевіч (Асіповічы).
У жывым эфіры за супрацьстаяннем, якія займаюць у табліцы 1-е і 3-е месцы, можна сачыць дзякуючы трансляцыі на Youtube-канале WF Belarus.