ДВА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 16-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай па выніках 16-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2023.
У "каманду тыдня" трапіла пара абаронцаў мінскага "Дынама", якое на выездзе адолела "Іслач" — 3:2.
Адзначанымі аказаліся Раман БЕГУНОЎ — аўтар ачковага дубля (забіты мяч + асістэнцкі бал), і капітан каманды Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, які запісаў на асабісты рахунак пераможны гол на 84-й хвіліне.
Для Бегунова гэта другое ў сезоне ўключэнне ў такую зборную (таксама пасля 8-га тура), для Паліцевіча — чацвёртае (пасля 1-га, 5-га і 9-га).