ДУШАН БАКІЧ ЗГУЛЯЎ ЗА СВАЮ ЗБОРНУЮ
На стадыёне "Градскі" ў Падгорыцы завяршыўся кантрольны матч нацыянальных зборных Чарнагорыі і Чэхіі. Госці павезлі дадому буйную перамогу — 4:1.
Удзел у супрацьстаянні прыняў і балканскі легіянер мінскага "Дынама" — нападнік Душан БАКІЧ увайшоў у гульню на 77-й хвіліне.
Адзначым, што гэты паядынак стаў для 24-гадовага футбаліста трэцім у форме галоўнай каманды роднай краіны.