ДУБЛЁРЫ "ДЫНАМА" І "ІСЛАЧЫ" СУСТРЭНУЦЦА 7 ЧЭРВЕНЯ
У сераду, 7 чэрвеня, рэзервісты "бела-сініх" і прысталічнай "Іслачы" аддадуць каляндарны доўг. Нагадаем, што паядынак гэтых супернікаў у межах стартавага тура першынства дублёраў-2023 планаваўся да правядзення два з паловай месяцы таму, аднак аказаўся перанесеным з-за выкліку групы падначаленых Дзмітрыя Лянцэвіча ў юнацкую (U17) зборную Беларусі.
Заўтрашняя гульня адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескай, 4А і пачнецца ў 13.00.
Жывы эфір матчу глядзіце на нашым Youtube-канале.