БУМЕРЫ СУПРАЦЬ ЗУМЕРАЎ
У сваёй прафесійнай дзейнасці "бела-сінія", незалежна ад узросту, выдатна разумеюць адзін аднаго, бо гавораць на футбольнай мове.
#ДынамаТВ паставіла задачу высветліць, ці захаваецца аналагічны ўзровень камунікацыі за межамі распранальні і поля паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў.
Эксперымент упакавалі ў форму батла, у якім пазмагаліся "Бумеры" (трэнер брамнікаў Андрэй Дрозд і вопытны паўабаронца Антон Пуціла) і "Зумеры" (хаўбек Мікіта Дземчанка з нападнікам Уладзіславам Марозавым).
Прыемнага прагляду!