Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ СІНІХ

02.06.2023

Кантрольны матч

ДЫНАМА-МІНСК — ДЫНАМА-МІНСК-дубль — 3:1 (3:1)
МІНСК. 2 чэрвеня. Запасное поле Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама".
ДЫНАМА-МІНСК: Лапавухаў (Шпакоўскі, 46), Свірэпа (Арыньё, 68), Хадаркевіч, Швяцоў (к), Вакуліч, Сядзько (Рылач, 54), Дземчанка (Ніжнік, 57), Еўдакімаў, Нікіфарэнка (Пуціла, 54), Хвашчынскі, Марозаў (Бакіч, 57).
ДЫНАМА-МІНСК-д: Шымаковіч, Холадаў, Дубатоўка (Апяцёнак, 46), Лузан (Дубатоўка, 53), Дубінец (Дубовік, 64), Кролік (к) (Ісачэнка, 69), Краўчанка (Сакалоўскі, 46), Давыскіба (Туравец, 73), Хавалка (Казакоў, 73), Арлоў (Васкабойнікаў, 57), Адах Ома (Каліноўскі, 57).
ГАЛЫ: 1:0 — Марозаў (6). 2:0 — Марозаў (20). 2:1 — Хавалка (27). 3:1 — Еўдакімаў (42).